Напиток туриста

В походе как правило хочется пить, так как затрачивается огромное количество влаги
Ясно что целые запасы бутылок с водой и напитками тягать тежело да и не удобно. Следует отметить что в поход многие туристы берут спиртоное и нужен так называемый "запивон", и средство уталить жажду "с утреца" . Часто турист попадает в места где нет питьевой воды. Родники в нашей стране встречаються часто но не везде. Что же делать?

Расмотрим с вами несколько вариантов:

1) Стоянка возле водоёма воду следует брать из этого водоема и прокипетить на костре, если же нету огня то хорошое средство для стирилизации воды спирт этиловый(водка) на 2 литра воды 50 грамм водки.

2) Если вас неустраивает пить пресную воду то, готовим чай каркаде, шиповника, или другой тип "красного чая" даем отстыть и добавляем порошки типа "Юппи"(пакетик на 3-4 литра) "Зуко" пакетик на 2-3 литра "Цевита" так как мы их разводим в двоек больше чем по инструкции(для "Юппи" по инстр. 1,5-2 литра) то напиток получаеться не сильно сладки и сахар можно добалять по вкусу

3) Концентрированый лимонный сок-заправка мешаеться с водой, уменьшаем кислотность содой пищевой и сахар добавляем по вкусу.

Не умирайте от жажды, воды в Беларуси много
Удачных путешевствий!

6 Верасьня 2009 г. Вандроўка Менск - Івянец

6 верасня ў 9 гадзін раніцы актыўныя чальцы турклуба “Разам” Вася(V@sya) і Арцём(M@ni@k), сеўшы на аўтобус з аўтастанцыі Паўднёва-заходняя, пачалі падарожжа ў прыгожае беларускае мястэчка Івянец. Раніцай было не вельмі цёпла, стаяла воблачнае надвор´е і вялізныя шэрыя хмары ў небе толькі падкрэслівалі, што ужо нарэшце прыйшла восень. 
У 10.20 раніцы мы ўжо былі ў Івянцы на станцыі. Нам неабходна было дачакацца тут яшчэ дзвюх жадаючых прыняць удзел ў нашай экскурсіі – сясцёр Наталлю і Настассю са Сталбцоў. Калі яны прыехалі, мы няспешна пайшлі ўздоўж дарогі гуляць па Івянцу.
Перш за ўсё мы зайшлі ў Чырвоны касцёл святога Аляксея. Нажаль, уваход у залу быў зачынены, але мы змаглі ўбачыць цудоўнае ўнутранае аздабленне касцёла. Вакол касцёлу ляжаць могілкі, на якіх можна прачытаць вельмі многа імёнаў на польскай мове.
Мы рушылі далей і прайшліся па цэнтральнай плошчы Івянца. Потым мы пайшлі па маленькай вуліцы, дзе былі невялікія крамы, Польскі дом і нават банкамат. Прайшошы яе мы выйшлі да знакамітага касцёла святога Міхаіла Архангела, пабудаванага яшчэ ў 17 стагоддзі. Мы ўвайшлі ўнутр яго, дзе ў той час вялася служба. У касцёле веліч і прыгажосць будынку прадстаўлялі хрысціянскія скульптуры, фрэскі, абразы. На развітанне мы сфатаграфаваліся з служыцелем касцёла.
Далей мы перайшлі мост праз раку Волма і пайшлі ўздоўж яе крутога берага. Мы пабачылі цудоўныя і непаўторныя краявіды мястэчка і пайшлі назад, яшчэ раз прайшоўшы праз плошчу і наведаўшы прваслаўную царкву.
Вандроўка была вельмі цікавай і прыемнай. Жадаем усім калісьці наведаць цудоўнае мястэчка Івянец.
V@sya http://vkontakte.ru/id42651941

15-16 жніўня 2009 г. Выездушка Менск - Барысаў - г.п. Бобр

 Гэта была апошняя нашая вандроўка з начлегам у гэтае лета. Чаму — чытайце ніжэй.

15 жніўня ў 9 гадзін раніцы чацвёра адважных людзей, сярод якіх нашыя два заўзятыя турысты Яўген і Васіль, а таксама “навабранец” Анатоль і першая дзяўчына, якая выявіла жаданне паудзельнічаць у нашым культурным мерапрыемстве, Алена, селі на электрацягнік да Барысава. Вёска Бобр, да якой мы ехалі знаходзіцца далей, але мы вырашылі па дарозе туды зазірнуць у вялікі прамысловы і футбольны беларускі горад. Праз паўтары гадзіны мы былі ў Барысаве. Купіўшы білеты на электрычку да станцыі Бобр, мы пайшлі гуляць, бо ў запасе ў нас была яшчэ адна гадзіна. Прайшоўшы па галоўнаму гарадскому праспекту, мы зайшлі ў гарадскі парк, дзе трошкі пасядзелі, адпачылі і паглядзелі на прыгожыя паркавыя скульптуры.


Часу ў нас было немнога і мы пашлі на вакзал, не забыўшы сфатаграфавацца ў гэтым знакамітым горадзе. Мы хутка селі на цягнік і крыху меньш чым праз гадзіну прыехалі на доўгачаканую станцыю Бобр. Арыентуючыся па карце, мы шукалі месца для адпачынку. Шлях быў прама кажучы нялёгкі: адлегласць, сумкі, лужыны на дарогах, высокая і густая трава — усё гэта прыйшлося перанесці. Нарэшце мы сталі на месцы каля ракі Бобр — гэта была паляна, дзе, мабыць, ніколі не спыняліся турысты. Прыйшлося цягаць камені, каб зрабіць вогнішча, і ісці ў балотны і мокры лес за дровамі. Хлопцы хадзілі па дровы, а Алена потым мыла ўвесь посуд. Дзякуй Богу, што была паблізу крыніца, каб набраць вады для гатавання ежы, бо бераг у ракі быў амаль непадступным для людзей, ды і вада ў рацэ была як у балоце — стаячай і поўнай водарасцей. Нам не прыйшлося пакупацца яшчэ і з-за не вельмі цёплага надвор’я, якое сваёй сырасцю перашкаджала нам распальваць касцёр. Мы хадзілі за сасновымі дровамі далёка ў суседні лес, дзе яны былі адносна сухімі. Распаліўшы касцёр мабыць з дзясятага разу, мы прыгатавалі макароны з мясам. Павячэраўшы, мы доўга гаманілі і абмяркоўвалі планы на наступны дзень.

Ноч была халоднаю, але мы добра падрыхтаваліся да яе, узяўшы цёплыя рэчы. Але ўсё ж такі больш прыемна было б начаваць так дзесьці ў ліпені ці ў чэрвені, калі ў намёце цёпла.
У наступную раніцу, калі ўсё навокал (і дровы) было мокрым, мы актыўна, амаль да абеду, змагаліся з сырымі дровамі за рысавую кашу з малаком. Але Галадамор не паўтарыўся: мы зварылі кашу і нават паджарылі трошкі мяса. Дапіўшы газіраваныя напоі і сабраўшы ўсе нашыя рэчы, мы пачалі рухацца ў напрамку вёскі Бобр.

Перайшоўшы вялізны мост праз аднаіменную рэку і прайшоўшы кіламетры паўтары, мы апынуліся ў вёсцы.
Сюды мы прыйшлі, каб сустрэць вядомага ў нашай краіне мастака Алеся Пушкіна. Спытаўшы ў мясцовых жыхароў, дзе ён жыве, мы хутка знайшлі яго хату, якую адразу можна было пазнаць па нацыянальным беларускім сімвалам, якія мы ўбачылі на яго хаце яшчэ здалёк. Мастак запрасіў нас у сваю хату, дзе паказаў нам на камп’ютары свае працы: абразы, партрэты, малюнкі сацыяльна-палітычнага напрамку. Таксама у пакоях хаты мы ўбачылі многа цудоўных прац Алеся Пушкіна, а таксама вялікую бібліятэку. Мастак паказаў нам фільмы пра сваё жыццё: пра Купалле ў Бабры, пра святкаванне Дня Волі ў яго вёсцы. На развітанне мы ўсе сфатаграфаваліся з Алесем Пушкіным.

Пасля мы хутка, каб не спазніцца, пайшлі на станцыю, дзе селі на цягнік і праз дзве с паловай гадзіны былі ў Менску.

Трэба адзначыць, что вандроўка была самай цяжкай з усіх папярэдніх, але ўсё ж такі мы былі задаволены ёй, так як пабачылі і перажылі многа новага і цікавага. Вялікі дзякуй усім удзельнікам вандроўкі. Асаблівую ўдзячнасць варта выказаць самай моцнай і адважнай дзяўчыне — Алене, якая стойка вытрымала ўсе непрадугледжанасці і цяжкасці нашага падарожжа.

jmalakhouski

Выездушка з намётамі ў Стаўбцоўскі край, рака Неман

Другая вандроўка клуба, выйшла вельмі ўдалая! Калі кароценька, то: павандравалі па Стаўбцоўскаму краю (пачатак Налібоцкай пушчы) Адпачывалі на рацэ Неман, пабачылі шмат цікавай і прыгожай прыроды. Сасновыя бары адушавілі сваёй незвычайнасцю прыгажосцю.

І так пойдзем падрабязна:-)
У 9 гадзін раніцы, выяджаем з МКАД на Брэсцкую трасу. У вакне бачым прыгожыя краявіды Меншчыны, частку утульнага г. Фаніпаля, возера каля г. Дзяржынска, на якім пабачылі шмат рыбакоў:-) Лес Акінчыцы, які параскінуўся ўздоўж трасы, як ехаць на Стоўбцы. на 80 км Брэсцкай трасы, згортваем на дарогу: Насвіж-Першай, дзе рухаемся на арыенцір: вёска Апечкі, дзе заходзім ў Краму і набываем ўсё што нам трэба з ежы. Пасля чаго шукаем другі арыенцір паварот з вёскі на Кругліцу. Пасля чаго пачалася жвіровая дарога, па якой машыну насіла. ў 11-30 мы прыехалі ў Кругліцу. Перад нашымі вачыма паказалася маленькая, і ўтульная вёсачка ў якой двароў ад сілы дзесяць. І мясціны прыгожыя, вакол сасновы лес.

Рухаемся за Вёску да ракі Неман, пасля чаго ідзем ўздоўж яго, і шукаем добрае месца для адпачынку:-) Вось найшлі! ў 2 км ад вёскі Кругліца. Якая асалода! Доўга не чакаем, разам збіраем намёт, раскладваемся, і ідзем за дровамі. і робім ежу на вогнішчы. Пасля абеду. Пачынаем адпачываць, ловім рыбу, загараем, купаемся, гуляем па наваколлям, вядзем цікавыя гутаркі паміж сабою) Так і дзень прайшоў хуценька! Але нам спадабалася! Позна вечарам пачалі рабіць шашлыкі, і як яны зрабілісь. Прыемна паселі каля вогнішча, і пачалі размаўляць аб нашым жыцці:-)

Тэмпература ноччу была халодная:+ 5+7. Але ў дзень +24+26:-) Вось якія перапады адбываюцца!Але раніцай, а менавіта ў 10-11 гадзін раніцы было ўжо вельмі спякотна:-)
Дарэчы загарэлі ўсе! Белым ніхто з нас не застаўся на загар:-)

ў 13-00 абед. Пасля чаго мы пачалі сабірацца, і пайсці трошкі павандраваць пешам да Брэсцкай трасы.

Ісці прыйшлося каля 10 км пешам:-) А камароў было па дарозе не перадаць, колькі нас пакусалі калі мы рухаліся)

Прыкладна ў 15-00 мы на Брэсцкай трасе. Найшлі каля трасы альтанку, і селі на пару гадзінак адпачнуць. Пасля чаго рухаемся 4 км па трасе і даходзім да знака з паказальнікамі на Нясвіж, Стоўбцы і Івянец. Гэта была апошняя кропка нашай вандроўкі ў гэты раз! Менавіта ў 7 гадзін мы вярнуліся ў Менск.

Дзякуй хлопцам што удзельнічалі ў паездцы!
jmalakhouski

Выездушка Менск-Парычы

18-19 ліпеня 2009 г. Вандроўка зь намётамі: г.п. Парычы, рака Бярэзіна (Светлагорскі раён, Гомельская вобласьць)
Ну вось і адбылася наша першая доўгачаканая паездка на поўнач Гомельскага Палесся, на раку Бярэзіна, г.п. Парычы, што на Светлагоршчыне. І так усё будзе кратна, бо як гаварыцца "кратнасць сястра таленту". Для першага разу група склалася ўсяго з трох устойлівых чалавек якія не спалохаліся такой адлегласці - 190 км ад Менску як ні як.

І так паехалі...

18 ліпеня ў суботу 6.30 сустрэча на Менскам аўтавакзале "Усходні" у 7:00 ужо ехалі на маршрутцы Менск-Светлагорск, а восьмай гадзіне праязджаем магчымую Беларускую АЭС, непадалёк ад Рудзенска, якая мусіла быць АЭС калі бы не аварыя ў Чарнобылі, а зараз мае статут Менскай ТЭЦ 5, далей едзем па змяшаных лясах аж да Бабруйска дзе мы былі ўжо ў 9:30. Бабруйск прыгожы новы горад (так Дажыначкі нездарма там мінулі=) з прыгожымі вуліцамі. Стаянка ў Бабруйску 20 хвілін, далей едзем да месца прызначэння ў Парычы. Ад аўтастанцыі да парома 2 км. (25 мін пешым) чакалі яго не доўга, добра што ён ходзіць кожную гадзіну і неўзабаве мы былі на іншым беразе ракі ад туды яшчэ 2,5 км. да маляўнічай дубровы. Дзякуй паромшчыку, за тое што месца падказаў, а людзі ў Парычах ветлівыя. І так у 12 мы былі на месцы, гадзіна адыйшла на раскладку нашага "хутарка" і ў 14:00 ужо снедаліі, далей купанне, рыбалка, а гэтак жа час на то што бы любавацца прыгажосцямі Палескіх пейзажаў ракі Бярэзіна, а дакладней яе паўднёвай частцы. Да вечара быў гатовы шашлык, далей пайшлі гутаркі, анекдоты і жарты, агульна пасядзелі не проста добра, а нават выдатна. Вельмі спадабаўся каларыт у Парычах, ціхае і спакойнае мястэчка з прыемнымі людзьмі, а Паляшукі гэта насмрэч прышпільныя людзі!

Нядзеля ўсталі ў 9 гадзін раніцы, сняданак у выглядзе грачанай кашы са сгушчонкай і гарбата з лісця дуба і ажыны, быў гатовы да 10.30, пасля сняданку купанне ў Брезіне (Плынь моцная, зносіць) і загаранне да абеду. Абед. Пасля абеду зборка рэчаў і на паром, затым на авобус да Менска які ішоў у 17:08 і ў 21:00, прыкладна мы былі ў Менску на ст.м. Магілёўская.

Насмрэч спадары не праседжвайце штаны ў хаце за кампутарам і не губляйце час баўленнем на Менскім моры, ці на Цнянцы а ідзіце, едзце на прыгожыя месцы, іх у Беларусі хоць адбаўляй! І не бойцеся адлегласцяў, і бруду. Бо як турысты кажуць: да сантыметра бруд, а тамака само адваліцца.
Дзякуй тым хто быў у паездцы!
M@ni@k

Клюб аматараў актыўнага адпачынку ""РАЗАМ!" па Беларусі"

Датаю нараджэньня клуба можна лічыць 18 ліпеня, 2009 года, тады адбылася нашая першая вандроўка. А датаю стварэньня суполкі 7 ліпеня. 2009 года.

• BY:
Ласкава вітаем вас на старонцы клуба аматараў актыўнага адпачынку ""РАЗАМ!" па Беларусі"
Сардэчна запрашаем вас далучыцца да сумеснага адпачынку ў межах Беларусі!
Вядома, што клюб складаецца менавіта зь тых людзей, якія душой і сэрцам любяць сваю Родную Беларусь!
Азначэньне: турызм, гэта больш сяброўскія дзеяньні й адносіны паміж чальцамі клуба, у параўнаньні з іншымі накірункамі дзейнасьці ў жыцьці.
Калі ты любіш прыроду, водныя артэрыі Беларусі, гістарычныя мейсцы, экстрымальны, і актыўны адпачынак - Табе з намі па шляху!

Далучайся! І будзь РАЗАМ! З намі!

• RU:
Любезно приветствуем вас на странице клуба любителей активного отдыха ""РАЗАМ!" по Беларуси"
Приглашаем вас присоединиться до совместного отдыха в границах Беларуси!
Известно, клуб объеденяет тех людей, которые душой и сердцем любят свою Родную Беларусь!
Определение: туризм, это более дружеские действия и отношения между членами клуба, по сравнению с другими направлениями деятельности в жизни.
Если ты любишь природу, водные артерии Беларуси, исторические места, экстримальный, и активный отдых - Тебе с нами по пути!

jmalakhouski http://vkontakte.ru/id13007208,
http://jmalakhouski.livejournal.com/

M@ni@k http://vkontakte.ru/id11347027

V@sya http://vkontakte.ru/id42651941

Мы Вконтакте http://vkontakte.ru/club10067725